ЯК РАСЛА КОЛЬКАСЦЬ ПАЛІТВЯЗНЯЎ?
Сёння, 18 кастрычніка 2022 года, у Беларусі 1339 палітвязняў. Хоць гэты лік ужо даўно стаў для беларусаў індыкатарам крызісу праў чалавека, у шмат каго ўсё адно ўзнікае пытанне:

1339 — гэта шмат? Калі дА, то наколькі шмат?

Каб адказаць, мы вырашылі паглядзець, як вырасла колькасць палітычных зняволеных за апошнія два гады.
Палітычны зняволены — чалавек, чыё зняволенне злучана з палітыкай, абмежаваннем права на свабоду слова, сумлення ці рэлігіі. У выпадку Беларусі — кожны чалавек, які не пабаяўся публічна выказаць сваю думку і быў за гэта арыштаваны.
У студзені 2020-га года ў Беларусі быў усяго 1 палітычны зняволены — Міхал Жамчужны.
У чэрвені 2020 года ў пік перадвыбарчых кампаній палітычных зняволеных стала 22. Сярод іх — Сяргей Ціханоўскій, Ігар Лосік, Віктар Бабарыка.

Тады «Вясна» назвала гэта «крызісам праў чалавека». З той пары колькасць палітычных зняволеных вырасла ў 60 разоў.
Так расла колькасць палітвязняў па месяцах пачынаючы са студзеня 2020-га.
Колькі палітвязняў у іншых краінах?
Але, можа, 1339 чалавекі — гэта не шмат у параўнанні з іншымі краінамі? Давайце паглядзім, колькі палітычных зняволеных у расіі, Венесуэле і Казахстане.
Рэжымы гэтых краін дакладна гэтак жа далёкія ад дэмакратыі, як і беларускі. Пры гэтым палітычных зняволеных там у разы менш.

Апроч таго, важна помятаць, што ў Беларусі жыве ўсяго 9 мільёнаў чалавек. Тым часам, напрыклад, у расіі — 144 мільёны. Гэта значыць, што не толькі агульная колькасць, але і адсотак рэпрэсаванага насельніцтва ў Беларусі значна вышэй.
У Беларусі на 1 мільён жыхароў даводзіцца 149 палітвязняў, у расіі — 4.
Якая выснова?
1339 палітычных зняволеных — гэта велізарная колькасць. Пры гэтым прызнанне чалавека палітвязням адбываецца не адразу і не заўсёды — спраў шмат, а матэрыялы некаторых з іх часта бываюць недаступныя праваабаронцам.

Вельмі імаверна, што палітвязняў у Беларусі яшчэ больш.
Як я магу дапамагчы?
Сутыкаючыся з такім абуральным парушэннем праў чалавека, вельмі складана заставацца ўбаку. Калі ў вас таксама з'явілася жаданне дапамагчы, мы сабралі 10 сэрвісаў, праз якія вы можаце яго рэалізаваць.
  • 1
    Politzek.me — сэрвіс для сяброўства па ліставанні. Праз тэгі на сайце лёгка знайсці чалавека з падобнымі інтарэсамі. Не ведаеце, пра што пісаць? Скарыстайце канструктарам лістоў!
  • 2
    Хочаце паслаць ліст, але самі не ў Беларусі? Зрабіце гэта анлайн праз сайт Ліст.бел. https://письмо.бел/?language=bel
  • 3
    Лісты ў клетачку — аналагічны сэрвіс, але пры гэтым дармовы.
  • 4
    Ініцыятыва DISSIDENTBY дапамагае палітвязням і іх сем'ям. Праз фільтры на сайце бачна, каму патрэбна дапамога з рэчамі, прадуктамі ці пошукам працы.
  • 5
    Заданаціць грошы для дапамогі пацярпелым можна праз Фонд "Краіна для Жыцця".
  • 6
    Праз GetDonate.
  • 7
    Ці праз фонд BYSOL.
  • 8
    Дапамагчы зрабіць медычную дапамогу можна праз платформу Littouwin Lions Club.
  • 9
    А праз AvocadoHelp — аплаціць адваката.
  • 10
    Ініцыятыва PROBONO.BY дапамагае ва ўсіх кірунках. Каб падтрымаць, раскажыце пра іх у сацсетках.
А калі вы самі з'яўляецеся палітвязням — абавязкова звяжыцеся з намі, каб мы задакументавалі вашу гісторыю. Мы працуем для таго, каб ніхто з вінаватых у вашым зняволенні не застаўся бяскарным!
Made on
Tilda