Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі прадставіў свае новае грамадскае расследаванне пра тое, што адбываецца ў засценках ПК-1 у Наваполацку.
Канвеер катаванняў
Папраўчая калонія № 1 у Наваполацку вядомая як адна з самых жорсткіх у краіне. Яна стаіць у глухім прамысловым раене, з усіх бакоў акружаная хімічнымі заводамі. Нават прырода тут нібыта супраць чалавека: паветра пастаянна прасякнутае «хімічным» пахам, вада тэхнічная і брудная. І менавіта сюды ўлады гадамі звозяць тых, каго хочуць пакараць асабліва жорстка.
Пасля 2020 года тут апынуліся сотні палітвязняў – людзі, асуджаныя паводле надуманых палітычных абвінавачанняў. Сярод іх самыя вядомыя апаненты Лукашэнкі. У сценах калоніі ўтрымліваюць кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыку, журналіста і лідэра польскай супольнасці Анджэя Пачобута, медыяменеджара Андрэя Аляксандрава, актывістаў, прадпрымальнікаў, навукоўцаў, былых сілавікоў – усіх, хто адважыўся выступіць супраць рэжыму.
«Гэта канцлагер, канцэнтрацыя палітычных там вельмі высокая, працэнтаў трыццаць», – сведчыць былы вязень ПК-1. Калонія фактычна стала месцам расправы з тымі, каго ўлада лічыць асабістай пагрозай.
«Ен сказаў начальніку: “Ты мяне не зломіш”. Той адказаў: “Не зламаю? Ну, паглядзім” – і загадаў пакласці яго на стол. Трымалі за рукі, а начальнік калоніі асабіста біў хлопца, пакуль у таго не пайшла кроў з прамой кішкі».
Так былыя вязні апісваюць «выхаваўчыя метады» ў наваполацкай калоніі № 1. Гэты выпадак – толькі частка сістэмы масавых катаванняў. Асабліва пакутуюць палітвязні. Іх жыцце ў ПК-1 ператворанае ў бясконцае мучэнне – ад першага дня да апошняй хвіліны тэрміну.
Асаблівы рэжым для «палітычных»
Адміністрацыя калоніі паводзіць сябе так, быццам атрымала негалосны загад: стварыць для ворагаў рэжыму невыносныя ўмовы і цалкам адрэзаць іх ад вонкавага свету.
Нават паўсядзеннасць тут ператвораная ў працяг катаванняў. Распарадак дня складзены такім чынам, каб вымотваць людзей да знямогі, не пакідаючы ні хвіліны спакою.
Працоўны дзень у ПК-1 – асобная форма катавання. Палітвязняў амаль заўседы прызначаюць на самыя цяжкія і брудныя работы. Ім часта дадаюць шосты працоўны дзень – суботу, а часам прымушаюць працаваць і ў святы. Мэта відавочная: максімальна знясіліць чалавека фізічна, каб у яго не засталося ні сіл, ні часу думаць пра свае правы.
Былыя вязні распавядаюць, што палітычных пазбаўлялі нават законных перапынкаў, а замест абеду маглі гнаць на дадатковыя працы.
У ПК-1 палітвязні жывуць не проста побач з «крымінальнікамі», там яны знаходзяцца пад пастаянным прыцэлам адміністрацыі. Для іх фактычна створаны асобны, негалосны рэжым унутры калоніі.
Правакацыі і даносы
Падтрымліваць жахлівы парадак адміністрацыі дапамагае тактыка «падзяляй і ўладар». Вязняў свядома стравілі паміж сабой, культывуюць даносніцтва і заахвочваюць тых, хто дапамагае ціснуць на іншых.
Не сакрэт, што ў беларускіх турмах існуюць негалосныя памочнікі адміністрацыі – «актывісты» або проста «казлы», як іх пагардліва называюць самі зняволеныя. У ПК-1 гэтым людзям адкрыта перададзены некаторыя функцыі наглядчыкаў: старэйшыя атрадаў сочаць за кожным рухам вязняў і дакладваюць «операм». Іх «місія» – выбіваць з людзей інфармацыю і пісаць даносы. Адміністрацыя шырока выкарыстоўвае і правакацыі.
«Атрымаць парушэнне вельмі проста. Яны табе яго ўсё адно дадуць – не павітаўся, гузік не зашпілены… Нават калі павітаўся – не мае значэння. Калі яны прыйшлі караць, значыць, кара будзе», – распавеў былы палітвязень.
Канвеер гвалту
Фізічнае гвалт – адзін з асноўных слупоў «парадку» ў ПК-1. Б’юць усіх: і крымінальнікаў, і палітычных, і маладых, і старых. Але палітычныя пакутуюць найчасцей. Калі звычайнага вязня яшчэ могуць абысці, то «непакорных» б’юць пры кожнай магчымасці, і без яе таксама.
Былыя палітвязні распавядаюць пра катаванні ў душавой. У адным з атрадаў есць асобны душ, які супрацоўнікі ператварылі ў сапраўдную камеру катаванняў.
«Калі я быў у ПКТ, крыкі ад пабіцця было чутна нават у калідоры. Яны б’юць у душавой да крыві. Чаму менавіта там? Бо ўсё легка змываецца шлангам», – распавеў адзін з былых палітвязеняў.
Дысцыплінарныя пакаранні ў ПК-1 таксама ператвараюцца ў катаванні. Паводле сведчанняў, супрацоўнікам мала проста змясціць чалавека ў невыносныя ўмовы ШЫЗА ці карцара – ім трэба «выхаваць» да паўсмерці.
На мяжы жыцця і смерці
Сістэма прыгнету ў ПК-1 настолькі жорсткая, што штогод прыводзіць да трагедый. Хтосьці выходзіць на волю з падарваным здароўем, а хтосьці застаецца там назаўжды. Па словах сведкаў, «у калоніі штогод памірае адзін–два чалавекі». Адны сканчваюць жыцце самагубствам, іншыя гінуць ад хваробаў, якія ніхто ў ПК не лечыць. Улады спісваюць усе на «натуральныя прычыны» або «суіцыды». Але за кожнай смерцю стаяць канкрэтныя людзі і канкрэтныя рашэнні.
Хто нясе адказнасць за гэты жах у Наваполацкай калоніі № 1? Фармальна – начальнік і яго намеснікі. Але за імі стаіць уся вертыкаль Дэпартамента выканання пакаранняў і сілавыя структуры Беларусі.
«Ніводзін мент не робіць безаконне сам па сабе – яны баяцца адзін аднаго. Гэта ўсе адбываецца, калі ім загадалі», – адзначыў адзін з былых вязняў. Іншымі словамі, яны проста выконваюць тое, што ім загадалі і ўхвалілі зверху.
Публікуючы сведчанні пра катаванні, Міжнародныкамітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі, заяўляе: ПК-1 – ужо не «чорная зона» па-за ўвагай грамадскасці і міжнароднай супольнасці. Гэта месца, за якім уважліва сочыць прэса і назіральнікі. Кожнае сведчанне былых палітвязняў – унесак у будучую адказнасць вінаватых.
Пакуль жа ў цэнтры Еўропы, у краіне Беларусь, працягвае працаваць сапраўдны канвеер катаванняў. Яго ахвярамі сталі сотні невінаватых людзей. Але дзякуючы іх мужнасці і адкрытасці есць надзея, што гэты канвеер будзе спынены.
Наша задача – гаварыць праўду пра наваполацкую ПК-1, якой бы страшнай яна ні была. За калючым дротам там катуюць і ламаюць людзей толькі за тое, што яны прагнуць праўды і свабоды.

Поўную версію грамадскага расследавання на мове чытайце ТУТ


