МІЖНАРОДНЫ КАМІТЭТ ПА РАССЛЕДАВАННІ КАТАВАННЯЎ
Пасля выбараў 2020 года Беларусь сутыкнулася з рэкордным узроўнем гвалту. З 9 па 12 жніўня толькі афіцыйна затрымалі больш за 7000 мірных пратэстоўцаў. Дакладных лічбаў пра колькасць рэпрэсаваных за 2021 і 2022 год няма дагэтуль, але рахунак ідзе на тысячы. Рэпрэсіі працягваюцца і пасля ўварвання расіі ва Украіну. У 2020 група праваабаронцаў аб’ядналася ў Камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі, каб дапамагаць беларусам – фіксаваць выпадкі катаванняў.

Кірункі дзейнасці камітэта
Міжнародная адвакацыя
лабіяванне інтарэсаў пацярпелых беларусаўЮрыспрудэнцыя
юрыдычны суправод пацярпелыхКамунікацыя
наяўнасць арганізацыі ў публічнай прасторыАналітыка
аналіз атрыманай інфармацыі пра катаванні
Хто мы?
Міжнародны Камітэт па расследаванні катаванняў – аб’яднанне праваабарончых арганізацый.
Праваабаронцы Камітэта працуюць у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і ўваходзяць у Міжнародную платформу падсправаздачнасці Беларусі (IAPB) – кааліцыю незалежных няўрадавых арганізацый, якія аб’ядналі высілкі для збору, кансалідацыі, праверкі і захавання довадаў грубых парушэнняў праў чалавека, што ўяўляюць сабой злачынства па міжнародным праве, меркавана здзейсненых беларускімі ўладамі і іншымі асобамі, перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года і іх наступства.
Камітэт працуе па адной метадалогіі і збірае інфармацыю ў адзіную базу. Чым больш фактаў і доказаў, тым больш вінаватых прыцягнуць да адказнасці.
Праца Камітэта засноўваецца на Прынцыпах дзейнасці праваабаронцаў Беларусі. Апроч таго, у працы мы пільнуемся наступных прынцыпаў:
Метадалогія заснавана на міжнародных стандартах праў чалавека
Прыватнасць інфармацыі і бяспека звярнуўшыхся
Узаемадзеянне і ўзаемадапамога ўсіх партнёраў
Магчымасць працы з фактычнай часткай базы (без доступу да персанальных дадзеных) прадстаўнікам партнёрскіх арганізацый Камітэта з папярэднім інфармаваннем мэт выкарыстання
Персанальныя дадзеныя будуць даступныя па адным прадстаўніку беларускіх партнёраў Камітэта
Праца па адной метадалогіі і канцэнтрацыя інфармацыі ў адной базе
Адкрытасць да далучэння арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія могуць унесці ўнёсак у працу Камітэта

Задачы Камітэта:
Фіксуем выпадкі катаванняў
Публікуем справаздачы і расследаванні
Інфармуем міжнародныя ворганы пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
Шукаем сведкаў і доказы катаванняў
Аказваем юрыдычную дапамогу пацярпелым
Рыхтуем паведамленні і скаргі ў міжнародныя ворганы
Універсальная юрысдыкцыя
Універсальная юрысдыкцыя – механізм, які дазваляе крымінальным органам іншых краін судзіць сілавікоў, вінаватых у масавых катаваннях у Беларусі. Сёння гэта адзіны легальны спосаб змагацца за свае правы.
Падрабязней пра тое, як працуе ўніверсальная юрысдыкцыя ў гэтым артыкуле.
Калі вы падпалі пад катаванні і рэпрэсіі за мірны выраз палітычнай пазіцыі — вы можаце задакументаваць сваю гісторыю і дадаць яе да агульнага расследавання.
Мы дапаможам падаць дакументы ў праваахоўныя органы іншай краіны, аплацім праезд і пражыванне. Каб звязацца з намі, запоўніце анкету ці форму на сайце.
Артыкулы
Што такое універсальная юрысдыкцыя
Калі вы пацярпелі ад катаванняў, можна дабіцца справядлівасці не чакаючы змены рэжыму! Для гэтага існуе ўніверсальная юрысдыкцыя — механізм, які дазваляе крымінальным органам іншых краін судзіць сілавікоў, вінаватых у масавых катаваннях у Беларусі. Падрабязней аб тым, што такое ўніверсальная юрысдыкцыя і як гэта працуе, чытайце ў артыкуле.

РАСПАВЯДЗІ ПРА СЯБЕ
Каб расказаць пра свой досвед, запоўніце форму для збору фактаў і доказаў пра катаванні і іншыя жорсткія, нялюдскія ці зневажальныя чалавечую годнасць віды абыходжання ці пішыце нам наўпрост у Telegram. Мы звяжамся з Вамі і распавядзем пра наступныя крокі.