МІЖНАРОДНЫ КАМІТЭТ ПА РАССЛЕДАВАННІ КАТАВАННЯЎ

Пасля выбараў 2020 года Беларусь сутыкнулася з рэкордным узроўнем гвалту. З 9 па 12 жніўня толькі афіцыйна затрымалі больш за 7000 мірных пратэстоўцаў. Дакладных лічбаў пра колькасць рэпрэсаваных за 2021 і 2022 год няма дагэтуль, але лік ідзе на тысячы. Рэпрэсіі працягваюцца і пасля ўварвання Расіі ва Украіну. У 2020 група праваабаронцаў аб’ядналася ў Камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі, каб дапамагаць беларусам – фіксаваць выпадкі катаванняў.

Кірункі дзейнасці камітэта

1

Дакументацыя

фіксацыя выпадкаў катаванняў

Распавядзі пра сябе

2

Міжнародная адвакацыя

лабіяванне інтарэсаў пацярпелых беларусаў

3

Юрыспрудэнцыя

юрыдычнае суправаджэнне пацярпелых

4

Камунікацыя

наяўнасць арганізацыі ў публічнай прасторы

5

Аналітыка

аналіз атрыманай інфармацыі пра катаванні

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі — спецпраект праваабарончай арганізацыі Прававая ініцыятыва, заснаваны разам з беларускімі і міжнароднымі праваабаронцамі.

Праваабаронцы Камітэта працуюць у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і ўваходзяць у Міжнародную платформу падсправаздачнасці Беларусі (IAPB) – кааліцыю незалежных няўрадавых арганізацый, якія аб’ядналі высілкі для збору, кансалідацыі, праверкі і захавання довадаў грубых парушэнняў правоў чалавека, што ўяўляюць сабой злачынствы па міжнародным праве, меркавана здзейсненых беларускімі ўладамі і іншымі асобамі, перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года і іх наступствы.

Камітэт працуе па адной метадалогіі і збірае інфармацыю ў адзіную базу. Чым больш фактаў і доказаў, тым больш вінаватых прыцягнуць да адказнасці.

Праца Камітэта засноўваецца на Прынцыпах дзейнасці праваабаронцаў Беларусі. Апроч таго, у працы мы прытрымліваемся наступных прынцыпаў:

01

Метадалогія заснавана на міжнародных стандартах правоў чалавека
02

Прыватнасць інфармацыі і бяспека тых, хто звярнуўся
03

Праца па адной метадалогіі і канцэнтрацыя інфармацыі ў адной базе
04

Адкрытасць да далучэння арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія могуць зрабіць унёсак у працу Камітэта

Задачы Камітэта:

Фіксуем выпадкі катаванняў

Публікуем справаздачы і расследаванні

Інфармуем міжнародныя ворганы пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

Шукаем сведкаў і доказы катаванняў

Аказваем юрыдычную дапамогу пацярпелым

Рыхтуем паведамленні і скаргі ў міжнародныя органы

Універсальная юрысдыкцыя

Універсальная юрысдыкцыя – механізм, які дазваляе крымінальным органам іншых краін судзіць сілавікоў, вінаватых у масавых катаваннях у Беларусі. Сёння гэта адзіны легальны спосаб змагацца за свае правы.

Калі вы падпалі пад катаванні і рэпрэсіі за мірнае выказванне палітычнай пазіцыі — вы можаце задакументаваць сваю гісторыю і дадаць яе да агульнага расследавання.

Мы дапаможам падаць дакументы ў праваахоўныя органы іншай краіны, аплацім праезд і пражыванне. Каб звязацца з намі, запоўніце анкету ці форму на сайце.

Артыкулы


Спецпраект

Са жніўня 2020 года тысячы беларусаў і беларусак прайшлі праз катаванні і жорсткае абыходжанне з боку сілавых структур. Яшчэ больш людзей штодня становяцца сведкамі падобнага стаўлення праз блізкіх ці навінавыя стужкі. Нічога з гэтага не перажываецца нашай псіхікай лёгка.

МЕНТАЛЬНАЕ ЗДАРОЎЕ ЗА КРАТАМІ

РАСПАВЯДЗІ ПРА СЯБЕ

Каб расказаць пра свой досвед, запоўніце форму для збору фактаў і доказаў пра катаванні і іншыя жорсткія, нялюдскія віды абыходжання, які зневажаюць чалавечую годнасць. Ці пішыце нам наўпрост у Telegram. Мы звяжамся з Вамі і распавядзем пра наступныя крокі.

Запоўніць форму

Глядзець больш відэа

Партнёры