Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі прадстаўляе аналітычны матэрыял пра тое, як беларуская мова ў месцах несвабоды стала маркерам палітычнай нелаяльнасці. Сведчанні паказваюць: за карыстанне роднай мовай затрыманыя і зняволеныя сутыкаюцца з насмешкамі, абразамі, збіццём, змяшчэннем у ШІЗА і пазбаўленнем спатканняў, званкоў і перадач.
Матэрыял грунтуецца на дадзеных з дваццаці інтэрв’ю, адабраных з 2 000 сведчанняў, задакументаваных Камітэтам. Інтэрв’ю правялі дакументатары з асобамі, што перажылі палітычна матываваныя затрыманні і пазбаўленне волі. Дадзеныя падмацаваныя матэрыяламі Праваабарончага цэнтра «Вясна», PEN Belarus і высновамі Спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Аналіз прасочвае эвалюцыю практык з 2020 па 2026 год — ад спантаннага гвалту пры масавых затрыманнях да дысцыплінарных пакаранняў і фармалізаванага прафілактычнага ўліку «схільных да экстрэмізму» за карыстанне беларускай мовай. Асобна разглядаюцца выпадкі беларускамоўных актывістаў Вітольда Ашурка і Алеся Пушкіна, прававая кваліфікацыя задакументаваных практык і ключавы вынік апісанага ціску — вымушаная адмова беларускамоўных людзей ад роднай мовы як стратэгія выжывання ў месцах несвабоды.

Поўную версію можна спампаваць ТУТ

