Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі прадстаўляе новае расследаванне, прысвечанае сістэмным парушэнням правоў чалавека, катаванням і выкарыстанню рабскай працы ў папраўчай калоніі №3 (Віцебская вобласць), вядомай як «Віцьба».
У цэнтры ўвагі каманды дакументатараў, аналітыкаў і праваабаронцаў апынулася мужчынская папраўчая калонія №3 «Віцьба». Гэтая спецыялізаваная ўстанова ўнікальная тым, што ў ёй утрымліваюцца асуджаныя супрацоўнікі ўнутраных органаў, судоў і іншых сілавых ведамстваў. Расследаванне грунтуецца на дэталёвых сведчаннях былых зняволеных, якія дазволілі зазірнуць за зачыненыя дзверы гэтай спецыфічнай калоніі.
Сабраныя сведчанні відавочцаў дапамаглі аднавіць дэталёвую карціну ўнутранага жыцця «Віцьбы» і выкрылі негалосныя правілы, якія дзейнічаюць паміж адміністрацыяй і асуджанымі экс-сілавікамі.
Расследаванне пралівае святло на схаваныя механізмы беларускай пенітэнцыярнай сістэмы, яе выбіральнасць, а таксама на тое, як каральны апарат адаптуе свае падыходы, калі сутыкаецца з прадстаўнікамі ўласнай жа сістэмы.
Камітэт спадзяецца, што вынікі расследавання па ПК №3 «Віцьба» пашыраць разуменне экспертнай супольнасці пра рэальны стан справаў у закрытых установах краіны і паслужаць надзейнай базай для далейшай праваабарончай працы.

Поўную версію расследвання можна спампаваць ТУТ

