Што адбываецца, калі чалавека пазбаўляюць не толькі волі, але і самога права існаваць у вачах іншых?
Калі родныя месяцамі не ведаюць, дзе ён знаходзіцца, ці жывы ён, у якім стане яго здароўе..
Калі адвакаты не могуць атрымаць доступ да падабаронных, а любая сувязь са знешнім светам абрываецца.
Даследаванне «Саўдзельнік — цішыня» прысвечана практыцы incommunicado ў Беларусі — рэжыму поўнай ізаляцыі зняволеных ад знешняга свету. Аўтары аналізуюць міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, беларускае заканадаўства і рэальныя выпадкі ўтрымання палітвязняў без сувязі з роднымі, адвакатамі і грамадствам.
У дакуменце паказана, як ізаляцыя выкарыстоўваецца не як выключная мера бяспекі, а як інструмент ціску, запалохвання і псіхалагічнага катавання.
Асобная ўвага надаецца прававой ацэнцы гэтай практыкі ў святле міжнароднага права і магчымасці яе кваліфікацыі як злачынства супраць чалавечнасці.
Даследаванне будзе карысным для праваабаронцаў, юрыстаў, журналістаў, міжнародных арганізацый і ўсіх, хто імкнецца зразумець маштаб і наступствы рэпрэсіўнай палітыкі ў сучаснай Беларусі.

Поўную версію расследвання можна спампаваць ТУТ

