ЯК РАСЛА КОЛЬКАСЦЬ ПАЛІТВЯЗНЯЎ?

Сёння, 18 кастрычніка 2022 года, у Беларусі 1339 палітвязняў. Хоць гэты лік ужо даўно стаў для беларусаў індыкатарам крызісу праў чалавека, у шмат каго ўсё адно ўзнікае пытанне:

1339 — гэта шмат? Калі да, то наколькі шмат?

Каб адказаць, мы вырашылі паглядзець, як вырасла колькасць палітычных зняволеных за апошнія два гады.

Палітычны зняволены — чалавек, чыё зняволенне злучана з палітыкай, абмежаваннем права на свабоду слова, сумлення ці рэлігіі. У выпадку Беларусі — кожны чалавек, які не пабаяўся публічна выказаць сваю думку і быў за гэта арыштаваны.

У студзені 2020-га года ў Беларусі быў усяго 1 палітычны зняволены — Міхал Жамчужны.

У чэрвені 2020 года ў пік перадвыбарчых кампаній палітычных зняволеных стала 22. Сярод іх — Сяргей Ціханоўскій, Ігар Лосік, Віктар Бабарыка.

Тады «Вясна» назвала гэта «крызісам праў чалавека». З той пары колькасць палітычных зняволеных вырасла ў 60 разоў.

Так расла колькасць палітвязняў па месяцах пачынаючы са студзеня 2020-га.

Колькі палітвязняў у іншых краінах?

Але, можа, 1339 чалавекі — гэта не шмат у параўнанні з іншымі краінамі? Давайце паглядзім, колькі палітычных зняволеных у расіі, Венесуэле і Казахстане.

Рэжымы гэтых краін дакладна гэтак жа далёкія ад дэмакратыі, як і беларускі. Пры гэтым палітычных зняволеных там у разы менш.

Апроч таго, важна помятаць, што ў Беларусі жыве ўсяго 9 мільёнаў чалавек. Тым часам, напрыклад, у расіі — 144 мільёны. Гэта значыць, што не толькі агульная колькасць, але і адсотак рэпрэсаванага насельніцтва ў Беларусі значна вышэй.

У Беларусі на 1 мільён жыхароў даводзіцца 149 палітвязняў, у расіі — 4.

Якая выснова?

1339 палітычных зняволеных — гэта велізарная колькасць. Пры гэтым прызнанне чалавека палітвязням адбываецца не адразу і не заўсёды — спраў шмат, а матэрыялы некаторых з іх часта бываюць недаступныя праваабаронцам.

Вельмі імаверна, што палітвязняў у Беларусі яшчэ больш.

Як я магу дапамагчы?

Сутыкаючыся з такім абуральным парушэннем праў чалавека, вельмі складана заставацца ўбаку. Калі ў вас таксама з’явілася жаданне дапамагчы, мы сабралі 10 сэрвісаў, праз якія вы можаце яго рэалізаваць.

  1. Politzek.me — сэрвіс для сяброўства па ліставанні. Праз тэгі на сайце лёгка знайсці чалавека з падобнымі інтарэсамі. Не ведаеце, пра што пісаць? Скарыстайце канструктарам лістоў!
  2. Хочаце паслаць ліст, але самі не ў Беларусі? Зрабіце гэта анлайн праз сайт Ліст.бел. https://письмо.бел/?language=bel
  3. Лісты ў клетачку — аналагічны сэрвіс, але пры гэтым дармовы.
  4. Ініцыятыва DISSIDENTBY дапамагае палітвязням і іх сем’ям. Праз фільтры на сайце бачна, каму патрэбна дапамога з рэчамі, прадуктамі ці пошукам працы.
  5. Заданаціць грошы для дапамогі пацярпелым можна праз Фонд “Краіна для Жыцця”.
  6. Праз GetDonate.
  7. Ці праз фонд BYSOL.
  8. Дапамагчы зрабіць медычную дапамогу можна праз платформу Littouwin Lions Club.
  9. А праз AvocadoHelp — аплаціць адваката.
  10. Ініцыятыва PROBONO.BY дапамагае ва ўсіх кірунках. Каб падтрымаць, раскажыце пра іх у сацсетках.

А калі вы самі з’яўляецеся палітвязням — абавязкова звяжыцеся з намі, каб мы задакументавалі вашу гісторыю. Мы працуем для таго, каб ніхто з вінаватых у вашым зняволенні не застаўся бяскарным!