БЕЛАРУСКІ ЎДЗЕЛ У ВАЙНЕ ВА ЎКРАІНЕ: РЭЖЫМ І НАРОД

«Мы выйшлі за мір, а трапілі ў турму»

Антываенныя дзеянні грамадзянаў і рэакцыя беларускага рэжыма

Сёмая прамежкавая справаздача Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі падрыхтаваная ў супрацоўніцтве з Маніторынгавай групай «Беларускі гаюн»

Кожны, хто так абыходзіцца з людзьмі, павінен быць пакараны.

З інтэрв’ю ўдзельніка антываеннай акцыі

Са жніўня 2020-га года беларусы змагаюцца з дыктатарскім рэжымам Лукашенкі. А рэжым, у сваю чаргу, узмацняе рэпрэсіі.

Больш за 1200 чалавек у Беларусі прызнаны палітвязнямі (па дадзеных ПЦ «Вясна»)

Беларусы не спыняюць барацьбу ўжо два гады, але вайна Расіі супраць Украіны справакавала новую хвалю пратэстаў.

  • прынамсі 908 чалавек затрымалі па ўсёй краіне ў дзень рэферэндуму, 27 лютага 2022
  • больш за 1100 чалавек затрымалі 27 і 28 лютага 2022
  • прынамсі 630 затрыманых за 27 і 28 селі на 15-30 содняў

Зняволеных катавалі, жорстка абыходзіліся, утрымлівалі ў нечалавечых умовах:

  • Спецыяльна перапаўнялі камеры — да 32 чалавек на 4 месцы. Людзі спалі па двое на ложках з металічнымі дубцамі, на сталах, пад ложкамі, на бетоннай ці драўлянай падлозе.
  • Жорстка збівалі.
  • Адбіралі цёплае адзенне і адчынялі вокны.
  • Не кармілі да суда (1-5 содняў).
  • Не выдавалі сродкаў асабістай гігіены (туалетную паперу, пракладкі і г. д.).
  • Вымушалі не спаць (рабілі ноччу пераклічку кожныя 2-3 гадзіны, не выключалі дзённае святло).
  • Не давалі матрацы, падушкі, бялізну.
  • Не дазвалялі перадачы.
  • Адмаўлялі ў медыцынскай дапамозе.

Усе пацярпелыя мелі фізічныя або сацыяльныя наступствы: праблемы са здароўем, звальненне з працы, вынятак з універсітэта.

Людзей затрымлівалі за:

  • Удзел у антываенных мітынгах
  • Надпіс на куртцы “Не вайне”
  • Пост “Не вайне” у інстаграм
  • За спалучэнне жоўтага і блакітнага колеру ў адзенні (шаль, стужка ў валасах)
  • Святара арыштавалі за налепку на аўтамабілі “Украіна, прабач!”
  • У Кафедральным саборы затрымалі людзей падчас набажэнства за мір

Паслугацтва Лукашэнкі пуцінскаму рэжыму прымусіла беларусаў перайсці ад мірных пратэстаў да актыўных дзеянняў — партызанскай вайне і дыверсіям на чыгунцы. Мэтай беларускіх партызан было не дапусціць перасоўвання вайсковай тэхнікі і зброі праз тэрыторыю Беларусі.

80 дыверсій здзейснілі на беларускай чыгунцы

Партызан затрымлівалі з ужываннем баявой зброі і вінавацілі ў тэрарызме.

Каб спыніць партызанскі рух, беларускі рэжым спешна прыняў папраўкі да крымінальнага кодэкса, паводле якіх ужыванне смяротнай кары стала магчымым нават за планаванне тэрарызму.

Дзеянні рэжыму Лукашэнкі — гэта агрэсія супраць Украіны і акупацыя Беларусі.