26-га чэрвеня ў Міжнародны дзень супраць катаванняў Праваабарончы цэнтр “Вясна” зладзіць чытанне гісторый тых, хто прайшоў праз катаванні ў Беларусі. Таксама падчас мерапрымства можна будзе падпісаць з “Майстэрняй паштовак салідарнасці” лісты палітвязням, якія пацярпелі ад катаванняў і пакутуюць на дрэннае здароўе (і не толькі).
Чытаць гісторыі пад музыку Эрыка Арлова-Шымкуса будуць беларускія акторы і акторкі:
- Алег Гарбуз
- Крысціна Дробыш
- Дар’я Новік
- Андрэй Саўчанка
- Канстанцін Шульга
- Юлія Шаўчук
Будзьце салідарнымі!
Арганізатары: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Фармат: афлайн, Варшава
Адрас: прастора «Пад жырандоляй», Hoża 41, lok 2
Калі: 26.06, панядзелак
Пачатак: збор і падпісанне лістоў палітвязням пачнецца ў 19:00, а чытанне гісторый — у 20:00
Як узяць удзел: зарэгістравацца