Як вы можаце падтрымаць нашу працу?

Вы можаце падтрымаць нас праз Patreon Прававой ініцыятывы, нашых заснавальнікаў.

На што вы данаціце?

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі існуе са жніўня 2020 года. За гэты час разам з Платформай па прыцягненні да адказнасці мы сабралі больш за 20 тысяч доказаў ад 2270 сведкаў. Мы выпусцілі 9 справаздач і 3 расследаванні. І дапамаглі некалькім дзясяткам людзей (дакладную лічбу мы не можам называць у інтарэсах следства) пачаць расследаванне іх справы ў Літве.

Апрача гэтага мы штогод ладзім Тыдзень супраць катаванняў — цыкл асветніцкіх імпрэзаў, прысвечаны падвышэнню інфармаванасці пра масавыя катаванні ў Беларусі. Пра нашу працу за 2022 год вы можаце прачытаць у гэтай справаздачы

Вашыя ахвяраванні дапамогуць нам ладзіць больш расследаванняў і захоўваць болей звестак пра парушэнні правоў чалавека і тых, хто іх ўчыняе. Мы зможам задакументаваць больш людзей і захаваць больш гісторый. А таксама будзем мець магчымасць дапамагчы большай колькасці людзей прыехаць у Літву для падачы заявы і пачатку расследавання катаванняў.