КОЛЬКІ СІЛАВІКОЎ У БЕЛАРУСІ?

Беларусь часта называюць “паліцэйскай дзяржавай” спасылаючыся на тое, што ў нас самая высокая канцэнтрацыя міліцыі ў Эўропе. Аднак афіцыйная інфармацыя пра колькасць супрацоўнікаў МУС засакрэчана, а дадзеныя ў розных крыніцах адрозніваюцца. Мы паспрабавалі разабрацца, колькі ж сілавікоў у Беларусі насамрэч.

1442 супрацоўнікі міліцыі на 100 тысяч жыхароў — гэта максімальная лічба, якую можна знайсці. Але сустракаюцца і іншыя дадзеныя.

Вікіпедыя піша, што ўсяго ў МУС працуе 98 тысяч чалавек. Крыніца, на якую яна спасылаецца, паведамляе, што з іх 87 тысяч — міліцыя, а 11 тысяч — унутраныя войскі. У пераліку — ад 925 да 1042 супрацоўнікаў на 100 тысяч чалавек.

Былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у 2016 годзе ў інтэрв’ю на канале «Беларусь-1» казаў, што штатная колькасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў складае 405 чалавек на 100 тысяч насельніцтва. Такую ж колькасць называе і Еўрастат.

Так колькі ж міліцыі насамрэч?

У кастрычніку 2020 года ініцыятыва BYPOL перахапіла і апублікавала сакрэтны дакумент МУС.

Паводле яго, «штатная колькасць атэставаных супрацоўнікаў унутраных органаў на 01.10.2020 склала 46 128 адзінак без уліку грамадзянскага персаналу і вайскоўцаў тэрміновай службы ўнутраных войскаў».

Дарэчы, у гэтым дакуменце ёсць яшчэ некалькі цікавых фактаў. Прыкладам, з яго можна даведацца, што з 46 тысяч чалавек, усяго толькі 2,5 тысячы працуюць у крымінальным вышуку.

Затое 5,5 тысяч у дэпартаменце выканання пакаранняў і цэлых 11,5 тысяч — у дэпартаменце аховы.

Але вернемся да канцэнтрацыі сілавікоў у Беларусі. Калі пералічыць дадзеныя ў дакуменце, перахопленым BYPOL, атрымліваецца 491 супрацоўнік на 100 тысяч жыхароў.

Такая колькасць выглядае рэалістычна. Вядома, яна будзе нашмат большай, калі ўлічваць грамадзянскі персанал, унутраныя войскі, жаўнераў тэрміновай службы і г. д. Але прапануем ўзяць яго як сярэдняе значэнне і параўнаць з іншымі краінамі.

491 на 100 тысяч — гэта дужа ці мала?

На першы погляд здаецца, што гэта мала, але давайце паглядзім, колькі міліцыі на 100 тысяч жыхароў у іншых краінах. Вікіпедыя падае наступныя лічбы:

Нават з улікам таго, што дадзеныя маглі састарэць, суадносіны відавочны: 491 супрацоўнік на 100 тысяч грамадзянаў — гэта дужа!

Канцэнтрацыя міліцыі ў Беларусі вышэй, чым у большасці краін свету. Пры гэтым важна помніць, што:

1 У кожнай акцыі бярэ ўдзел толькі маленькая частка насельніцтва. На самым буйным мітынгу 2020-га года было ад 400 да 500 тысяч чалавек.

2 Лічба «491» не ўлічвае рэгулярнае і ўнутранае войска, вайскоўцаў тэрміновай службы.

3 Інфармацыя пра дакладную колькасць супрацоўнікаў МУС застаецца засакрэчанай.