«Мора Хрысціны» — гэта п’еса аб падзеях 9-14 жніўня ў беларускіх РАУСах. Гвалт, зверства і забойствы свайго народа, аб якіх мы не маем права забываць.
Сёння, калі Украіна больш за год ахоплена вайной, якая забівае тысячы людзей, нельга забываць і аб іншай – «ціхай» вайне ў Беларусі, якая доўжыцца вось ужо трэці год.
Аб вайне дыктатара Лукашэнкі з уласным народам.
Пра першыя дні пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, з якіх пачалася гэтая вайна, распавядае новая беларуская п’еса «Мора Хрысціны».
Героі п’есы, якія выступілі супраць скрадзеных выбараў, і трапілі за краты, сутыкаюцца ў жорсткім канфлікце з сілавікамі — слугамі дыктатара. Героі праходзяць праз жудасныя катаванні і здзекі, у той час, як для міліцыянераў гэта — звычайны працоўны дзень.
Дзень, у які беларускае грамадства раскалола напалам глыбокая прорва
КАМАНДА:
- Аўтар — Сяргей Гірыт
- Рэжысёр — Андрэй Новік
АКТОРЫ:
- Ігар Сігоў
- Валерыя Сігова
- Аляксей Сапрыкін
- Мікалай Стонька
- Улад Фядуковіч
- Максім Шышко
- Дар’я Новік
- Марыя Пятровіч
- Андрэй Бардухаеў-Арол
Арганізатары: Team Theatre
Фармат: афлайн, Варшава
Адрас: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal, 11
Калі: 20.06, аўторак
Пачатак: 19:00 (працягласць — 90 хвілін)
Ценз: 18+
Мова: беларуская, украінская, расейская (з польскімі субтытрамі)
Як узяць удзел: зарэзерваваць месца (donation)