П’ЕСА «Мора Хрысціны»

«Мора Хрысціны» — гэта п’еса аб падзеях 9-14 жніўня ў беларускіх РАУСах. Гвалт, зверства і забойствы свайго народа, аб якіх мы не маем права забываць.

Сёння, калі Украіна больш за год ахоплена вайной, якая забівае тысячы людзей, нельга забываць і аб іншай – «ціхай» вайне ў Беларусі, якая доўжыцца вось ужо трэці год.

Аб вайне дыктатара Лукашэнкі з уласным народам.

Пра першыя дні пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, з якіх пачалася гэтая вайна, распавядае новая беларуская п’еса «Мора Хрысціны».

Героі п’есы, якія выступілі супраць скрадзеных выбараў, і трапілі за краты, сутыкаюцца ў жорсткім канфлікце з сілавікамі — слугамі дыктатара. Героі праходзяць праз жудасныя катаванні і здзекі, у той час, як для міліцыянераў гэта — звычайны працоўны дзень.

Дзень, у які беларускае грамадства раскалола напалам глыбокая прорва

КАМАНДА:

  • Аўтар — Сяргей Гірыт
  • Рэжысёр — Андрэй Новік

АКТОРЫ:

  • Ігар Сігоў
  • Валерыя Сігова
  • Аляксей Сапрыкін
  • Мікалай Стонька
  • Улад Фядуковіч
  • Максім Шышко
  • Дар’я Новік
  • Марыя Пятровіч
  • Андрэй Бардухаеў-Арол

Арганізатары: Team Theatre

Фармат: афлайн, Варшава

Адрас: Музей Вольнай Беларусі,  ul. Foksal, 11

Калі: 20.06, аўторак

Пачатак: 19:00 (працягласць — 90 хвілін)

Ценз: 18+

Мова: беларуская, украінская, расейская (з польскімі субтытрамі)

Як узяць удзел: зарэзерваваць месца (donation)