Праваабаронцы прэзентавалі даклад «Як успрымаюць справядлівасць людзі, якія перажылі катаванні і/ці жорсткае абыходжанне»

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі і праваабарончы цэнтр «Вясна» вывучылі паказанні амаль 600 беларусаў і беларусак, якія перажылі катаванні і/ці жорсткае абыходжанне з боку сілавікоў пасля 2020 года.

Як беларусы спраўляюцца з наступствамі перажытага? На колькі важна для нас прызнанне факту незаконных асуджэння? Як павінна быць адноўлена справядлівасць? Грунтоўнае даследаванне адказвае на ўсе гэтыя пытанні.

Узровень пытання, якія паставілі для сябе аўтары даследвання, мае вялікае значэнне не толькі для саміх беларусаў, але і для міжнароднай супольнасці. Таму 15 лістапада на прэзентацыю даклада сабраліся не толькі беларускія праваабароцы, журналісты, даследвальнікі і проста неабыякавыя да праблемы беларусы, але і міжнародныя эксперты. Паводле псіхолагаў, без прызнання незаконнасці пераследу поўнае аднаўленне пацярпелых ад рэпрэсій немагчыма. Таму адна з частак даследавання была прысвечана важнасці псіхалагічнага аспекту аднаўлення справядлівасці.

Таксама даследвальнікі выявілі, што многія пацярпелыя лічаць немагчымым дасягнуць справядлівасці ў бліжэйшай будучыні, а некаторыя рэспандэнты ўспрымаюць гвалт і катаванні як «норму сучаснасці» і не ведаюць пра існуючыя механізмы абароны сваіх правоў. У сувязі з гэтым аўтары даследвання палічылі неабходным апісаць існуючыя прававыя інструменты для дасягнення справядлівасці як на нацыяналь ным, так і на міжнародным узроўнях.

Самая каштоўная часткай даклада стаў аналіз пазіцыі пацярпелых пра тое, якім чынам, на іх погляд, павін на быць адноўлена справядлівасць. Пра гэта і іншыя пытанні на прэзентацыі даклада распавядала прадстаўніца Міжнароднага камітэту па расследаванні катаванняў у Беларусі Вікторыя Фёдарава:


«Маўчанне грамадства часта перажываецца пацярпелымі як змова маўчання і нават як саўдзел у дзяржаўным гвалце. Для многіх гэта азначае падвойнае адмаўленне іх чалавечнасці – з боку дзяржавы і грамадства. Адмова ў правасуддзі і наступная беспакаранасць адбіваецца на здароўе і якасці жыцця пацярпелых, іх сем’яў, і нават на сацыяльнай згуртаванасці і эфектыўным функцыянаванні ўсяго грамадства на некалькі пакаленняў наперад. Таму так важна праводзіць падобныя даследаванні і рабіць усё магчымае, каб вінаватыя былі пакараныя, а справядлівасць перамагла. Злачынства супраць бяспекі чалавецтва – менавіта так павінны кваліфікавацца дзеянні вінаватых у катаваннях і актах жорсткасці па палітычных матывах».


Выказаўлся пра справядлівасць і прадстаўнік Цэнтра новых ідэй Генадзь Коршунаў, які ўзначальваў групу даследвальнікаў:

«Галоўная перашкода для аднаўлення справядлівасці – адсутнасць магчымасцяў для гэтага. Аднаўленне справядлівасці ўспрымаецца як калектыўная задача змены рэжыму і вяртання дадому. Само па сабе пытанне аднаўлення справядлівасці не страчвае сваёй актуальнасці. Пераважная большасць апытаных у ходзе даследвання мяркуюць, што іх прага справядлівасці не аслабла, а 29% сцвярджаюць, што яна нават павялічылася».

Як распавялі дакументатары, якія якія падчас правядзення даследавання працавалі непасрэдна з пацярпелымі, амаль усе, каго яны апыталі, так ці інакш рабілі нешта, каб дамагчыся справядлівасці.


«Вынік пакуль атрымаўся не той, які хацелася. Але людзям важна было зрабіць тое, што залежала ад іх, каб іх прызнавалі пяцярпелымі ад рэжыму, і яны маглі б аднавіць своё добрае імя. І хоць многія зжыліся з тым, што шлях да справядлівасці доўгі, што не ўсе механізмы працуюць так, як чакалася. Але беларусы цярплівыя. Хай мы будзем ісці марудна, але да канца. Менавітатамунаадаюцьдакументаваннюрэпрэсійвялікаезначэннезаравельміважна», –выказаўся адзін з дакументатараў.


Акрамя пытанняў справядлівасці падчас прэзентрацыі даклада абмяркоўвалася і яшчэ адна важная тэма для беларусаў – тэма звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд з просьбай правесці расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці. Менавіта ёй быў прысвечаны асобны блок сустрэчы, дзе кожны чалец мог узяць слова і выказаць свае меркаванні. Удзел у абмеркванні гэтага пытання ўзялі таксама прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Літвы Рыкад Дзiкавіч, прадстаўнік Міжнароднай платформы па прыцягненні вінаватых да адказнасці для Беларусі (IAPB) Андрэа Хубер, прадстаўнік Міністэрства правоў чалавека М’янмы Аунг К’яу Моэ, а таксама эксперт міжнароднага крымінальнага права Майкл Герц.

Асаблівы інтарэс удзельнікаў выклікала тэма перспектываў справядлівасці для людзей, якія перажылі катванні і жорсткае абыходжанне.

Версіі дакладаў на беларускай, расейскай і ангельскай мовах можна спампаваць ТУТ