Тыдзень супраць катаванняў

Тыдзень супраць катаванняў — штогадовы цыкл імпрэз, прымеркаваны да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяр катаванняў (26 чэрвеня).

За мінулыя тры гады тысячы беларусаў асабіста сутыкнуліся з катаваннямі і парушэннем сваіх правоў. Размаўляць пра гэта цяжка. Але толькі так мы можам паказаць — сабе, рэжыму і свету — мы не будзем маўчаць, мы не здаемся, мы дзеем!

Нам здаецца, што расказваць пра катаванні важна ўсімі даступнымі спосабамі. І чым яны разнастайней — тым больш імавернасць данесці інфармацыю да кожнага і кожнай. Таму ў гэтым годзе мы праводзім імпрэзы ў самых розных фарматах — спектаклі, перфомансы, квізы, кінапрагляды, лекцыі, прэзентацыі дакументаў.  

Прыходзьце на нашы акцыі, клічце сяброў, расказвайце ў сацсетках — давайце разам пакажам, што мы нічога не забылі і не даравалі.

ПРАГРАМА ТЫДНЯ СУПРАЦЬ КАТАВАННЯЎ

Звяртаем увагу, што праграма ўдакладняецца! Падпісвайцеся на наш Telegram, каб сачыць за апошнімі зменамі і нічога не згубіць.


АНЛАЙН


ВІЛЬНЮС


ВАРШАВА


ПОЗНАНЬ


АРГАНІЗАТАРЫ

ПАРТНЁРЫ