Фіксацыя выпадкаў катаванняў беларусаў – галоўны кірунак нашай працы. Камітэт атрымлівае звесткі і збірае ў бяспечную зашыфраваную базу. На падставе гэтай інфармацыі з 2020 года аналітыкі фармуюць справаздачы і расследаванні пра катаванні, пра адносіны да жанчынаў, пра рэакцыю беларусаў на вайну ва Украіне і інш.
Справаздачы публікуюцца на сайце і падаюцца ў міжнародныя органы і інстанцыі, адпраўляюцца міжнародным партнёрам і беларускім дэмакратычным сілам.
У 2022 годзе ў Камітэце запусціўся новы кірунак – грамадскія расследаванні. Аналітыкі прааналізавалі базу і прыйшлі да высновы, што нам хапае інфармацыі для вызначэння вінаватых і выбудоўвання канвы падзей, якія адбываюцца ў пэўны час у пэўным месцы.
100% справаздач і расследаванняў публікуюцца на сайце і даступныя на некалькіх мовах.
Расследаванні
Справаздачы
Пра нашу працу
